BE RU EN

Кіроўцу, які збіў у Магілёве дзіця, вярнулі ў калонію

  • 3.10.2024, 10:06

Гэтага дабіліся бацькі.

У Беларусі адбылася ўнікальная юрыдычная з'ява — чалавека, вызваленага праз амністыю, вярнулі за краты. Кіроўца, які збіў на пешаходным пераходзе дзіця ў Магілёве і праз паўгода выйшаў праз амністыю, зноў знаходзіцца ў калоніі. Пра гэта паведамілі ў сацсетках бацькі хлопчыка.

У студзені 2024 года 61-гадовы жыхар Магілёва Віталь Кілеса да смерці збіў 10-гадовага хлопчыка. Той пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, святлафор не працаваў. Аўтамабілі павінны былі прапусціць хлопчыка, але нармальнага асвятлення не было, кіроўцы не заўважалі яго. Адзін аўтамабіль праехаў проста перад ім, а другі збіла да смерці школьніка.

Як высветлілася, кіроўца - той самы Кілеса - перавышаў хуткасць. Ён прызнаў віну, тлумачыў, што не заўважыў хлопчыка. Паколькі Кілеса быў цвярозы, у красавіку 2024 года яму прысудзілі пяць гадоў калоніі-паселішча (калі б быў п'яны, была б звычайная калонія).

У жніўні 2024 года бацькі загінулага хлопчыка даведаліся, што Кілеса выйшаў на волю праз амністыю, хаця правёў за кратамі паўгода. Яны былі абураныя, што Кілесу адпусцілі так рана. Бацькі хлопчыка напісалі відэазварот, які шырока разышоўся па цік-току і сабраў больш за 330 тысяч падабаек. Таксама бацькі схадзілі на асабісты прыём да генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

Прычынай вызвалення кіроўцы сталі ягоныя праблемы са здароўем - тое, што раней ён праходзіў лячэнне ў сувязі з анкалогіяй.

Цяпер камісія з медыкаў перагледзела ягоны дыягназ. І бпастанавілі вярнуць яго ў калонію-паселішча - са сваім дыягназам ён можа адбываць пакаранне - такім была новая прынятая пастанова.

Апошнія навіны