Жыхары Калінкавічаў прачнуліся ад выбуху
- 3.10.2024, 16:41
Магчыма, гэта быў "Шахед".
Сёння а 5 гадзіне раніцы жыхары Калінкавічаў у Гомельскай вобласці пачулі гук выбуху, піша “Флагшток”.
Раней украінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі аб уварванні ў паветраную прастору Беларусі а 04:40 расейскага ўдарнага БПЛА тыпу "Шахед" з тэрыторыі Кіеўскай вобласці Украіны.
Афіцыйныя ўлады не каментавалі здарэнне. Толькі неафіцыйны Telegram-канал Гомельскага аблвыканкама выпусціў памятку аб мерах бяспекі пры выяўленні дронаў. Яе апублікаваў Калінкавіцкі райвыканкам.