У працы Telegram адбыўся збой
- 3.10.2024, 14:42
Карыстальнікі паскардзіліся на праблемы ў рабоце сэрвісу.
У мэсэнджары Telegram адбыўся збой у чацвер, 3 кастрычніка. Карыстальнікі паскардзіліся на праблемы ў рабоце сэрвісу.
Пра гэта паведамляе Downdetector.
Праблемы ў працы мэсэнджэра зафіксавалі прыкладна а 14:00 (паводле менскага часу).
Карыстальнікі Telegram масава скардзяцца на павольную загрузку і адпраўку паведамленняў.
Пры гэтым карыстальнікі таксама пажаліліся на павольную працу прыкладання Telegram, а таксама збоі пры падключэнні да сеткі.