У МЗС Беларусі запанікавалі праз перадачу дакументаў аб злачынствах рэжыму ў Гаагу
- 3.10.2024, 15:55
І распавёў расейскім прапагандыстам пра «куратараў Літвы».
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў занерваваўся праз перадачу Літвой дакументаў аб злачынствах рэжыму ў Міжнародны крымінальны суд.
Абвінавачванні на адрас рэжыму ён назваў "абсурднымі" і "надуманымі".
“Не трэба быць прызнаным экспэртам у галіне міжнароднага права, каб зразумець абсурднасць і надуманасць абвінавачванняў. Для нас відавочная бесперспектыўнасць патуг Вільні іх куратараў», - сказаў Рыжанкоў расейскім прапагандыстам.