Вымотваем монстра
- 3.10.2024, 16:19
Украінскія БПЛА прабіліся да «вельмі абароненага» аэрадрома расейцаў.
3 кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром Барысаглебск у Варонежскай вобласці Расеі, ударыўшы па складах з КАБ і самалётам, паведамляюць крыніцы NV.
Кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан мяркуе, што знішчэнне аэрадромаў у РФ - гэта ключ да заканчэння гэтай вайны і да «знясілення монстра». Таму гэта прыярытэтныя цэлі для УСУ, падкрэсліў ён у эфіры Radio NV.
Кузан адначасова адзначыў, што атакаваны аэрадром Барысаглебск уважаўся за «вельмі абароненым» сістэмамі СПА.
«Тут сапраўды знаходзілася іх перадавая франтавая авіяцыя Су-34, Су-35. То бок, гэта дастаткова новыя самалёты, яны былі мадэрнізаваныя. Яны бесперапынна, сістэмна ажыццяўлялі авіявылеты і закідвалі нашы пазіцыі і нашы гарады гэтымі авіябомбамі. ...> Тое, што Служба бяспекі знайшла ключык і прабілася праз іх эшаланаваную сістэму СПА (менавіта гэтага аэрадрома), - гэта, я думаю тое, што будуць яшчэ доўга разбіраць расейцы, як так наогул адбылося», - падкрэсліў эксперт.
Кузан дадаў, што спадарожнікавыя здымкі фіксуюць узгаранне адразу ў некалькіх месцах:
«Паводле папярэдняй інфармацыі (гэта чакае праверкі) рэзервуары з гаручым былі знішчаныя, запасы ўзбраення, авіябомбаў і, вядома ж, сама тэхнічная інфраструктура, магчыма, самалёты, якія знаходзіліся і не былі паднятыя ў паветра менавіта па камандзе паветранай трывогі».
Падагульняючы Кузан сказаў, што гэтая атака стала нечаканасцю для расейцаў, а нам прадэманстравала эфектыўнасць украінскіх спецслужбаў, якія праводзяць такія складаныя аперацыі.