Жыхары Калінкавічаў: Ад выбуху дрыжэлі вокны
- 3.10.2024, 16:40
У Гомельскай вобласці разбіўся расейскі «Шахед»?
Сёння блізу 5 гадзін раніцы жыхары Калінкавічаў у Гомельскай вобласці пачулі гук выбуху. Раней украінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі аб уварванні ў паветраную прастору Беларусі блізу 04:40 расейскага ўдарнага БПЛА тыпу «Шахед» з тэрыторыі Кіеўскай вобласці Украіны.
Сайт Charter97.org паглядзеў, што ў сацсетках пра выбух пішуць жыхары Калінкавічаў:
«Гэта было а 4.54. У мяне ёсць відэа».
«А што ўзарвалася? У мяне вокны дрыжэлі, такі свіст быў, што мёртвага падніме».
«У гэты час нешта сапраўды моцна стукнула».
«Усе Калінкавічы гавораць пра гэта».