BE RU EN

У Расеі забаранілі выступы беларускіх комікаў і музыкаў

  • 3.10.2024, 16:58

З'явіўся «чорны спіс».

У Расеі абнавілі спіс артыстаў, выступы якіх забароненыя. У яго трапілі і некаторыя беларускія выканаўцы і комікі, паведамляе «Белсат».

Усяго спіс складаецца з 79 прозвішчаў. У ім як тыя, хто выступаў супраць вайны, так і артысты, якія мянялі свой погляд наконт расейскага ўварвання ва Украіну, і нават прыхільнікі Пуціна.

З беларускіх артыстаў у спісе – Макс Корж, Ціма Беларускіх, комікі Слава Камісарэнка, Ірына Прыходзька, Іван Усовіч, а таксама спявачка Наталля Падольская (нягледзячы на тое, што яна разам з мужам Уладзімірам Прэсняковым падтрымлівала расейскае поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну).

Характэрна, што пад забарону патрапілі таксама і некаторыя тыкток-зоркі і выканаўцы, якія прамаўчалі, нічога не сказаўшы пра вайну: менавіта з гэтай прычыны ў спісе апынуўся Ціма Беларускіх, яго прозвішча знаходзіцца ў гэтым шэрагу разам з FLAFFYX, Vlad Hoshin і Instasamka.

Некаторыя выканаўцы патрапілі ў спіс, нават нягледзячы на выдаленне антываенных заяў у сацыяльных сетках або адпраўку гуманітарнай дапамогі расейскім бежанцам з прыгранічных з Украінай раёнаў. Так, сярод іх гурт беларускага паходжання «ЛСП».

Апошнія навіны