Дроны СБУ атакавалі аэрадром у Варонежскай вобласці РФ: з'явілася відэа
- 3.10.2024, 19:33
Там былі КАБы і самалёты.
Уначы дроны СБУ, ССА і Сіл абароны ўдарылі па складах з КАБамі, стаянках самалётаў Су-35 і Су-34, а таксама месцах захоўвання авіяцыйнага паліва на аэрадроме «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на крыніцы.
Менавіта з Варонежскай вобласці расейскія войскі запускаюць КАБы па Украіне.
У сеціве расейцы пісалі аб працы СПА, пралётах вялікай колькасці БПЛА і выбухах. Таксама вядома аб пажары ў раёне аэрадрома. Спадарожнікі зафіксавалі 4 ачагі пажараў на аэрадроме «Барысаглебск».