BE RU EN

Генеральны сакратар NATO наведаў параненых украінскіх вайскоўцаў

  • 3.10.2024, 20:31

Ён пацвердзіў гатоўнасць краінаў NATO спрыяць лячэнню і рэабілітацыі ўкраінскіх байцоў.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ падчас візіту ў Кіеў наведаў украінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць рэабілітацыю пасля раненняў.

Пра гэта ў Facebook напісаў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, які суправаджаў Рутэ.

Паводле словаў украінскага міністра, Рутэ пацвердзіў гатоўнасць краінаў NATO спрыяць лячэнню і рэабілітацыі ўкраінскіх байцоў.

«Разам з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ наведалі нашых вайскоўцаў, якія праходзяць рэабілітацыю пасля раненняў. Выказалі падзяку нашым героям за іх нязломную мужнасць у барацьбе за свабоду Украіны і ўсёй Еўропы», – адзначыў Умераў.

Марк Рутэ падчас свайго першага замежнага візіту ў Кіеў пацвердзіў, што ўкраінскае пытанне будзе ягоным прыярытэтам у працы на гэтай пасадзе.

Апошнія навіны