З'явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі нападу дронаў на вайсковы аэрадром у РФ
- 3.10.2024, 20:38
Відаць сляды ад пажараў.
Расейская служба Радыё Свабода апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць наступствы атакі дронаў па ваенным аэрадроме Барысаглебск у Варонежскай вобласці Расеі.
Адпаведныя кадры «Радыё Свабода» апублікавала ў Telegram.
Сярод іншага, на здымках відаць сляды ад пажару на ўзлётна-пасадачнай паласе, пры гэтым збудаванні не пашкоджаныя.
Журналіст Марк Крутаў у сацсетцы X адзначыў, што будынкі ці склады боепрыпасаў не пацярпелі, аднак ёсць «сэнс дачакацца здымкаў з высокай разрознасцю».
Нагадаем, дроны СБУ, ССА і іншых Сілаў абароны атакавалі склады з КАБамі, стаянкі самалётаў СУ-35 і СУ-34, а таксама месцы захоўвання авіяцыйнага паліва на аэрадроме Барысаглебск.