Грузаабарот на ўкраінскіх партах павялічыўся на 80 адсоткаў
- 3.10.2024, 21:50
У мінулым месяцы аграсектар прадаўжаў быць лідарам экспарту.
Паводле вынікаў 3 кварталаў 2024 года ўкраінскія марскія парты перавалілі 74 млн т грузаў, што на 80% больш у параўнанні з аналагічным перыядам летась.
Пра гэта паведаміла Адміністрацыя марскіх партоў (АМПУ).
Сёння львіная доля прадукцыі Украіны экспартуецца праз парты. Сярод іншага, збожжа і металы.
Сельгаспрадукцыя, з агульных 74 млн т грузаабароту, склала 46,3 млн т, якую накіравалі ў 48 краінаў свету. У верасні паказнікі апрацаваных грузаў выраслі ў два разы да 7 млн т. У мінулым месяцы аграсектар прадаўжаў быць лідарам экспарту (дастаўлена 4,1 млн т прадукцыі).
Паводле інфармацыі Мінаднаўлення, за ўвесь час поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны адбылося больш за 50 атак, пашкоджанні атрымалі больш за 280 аб'ектаў партовай інфраструктуры, знішчана больш за 100000 т аграпрадукцыі.
Паводле звестак АМПУ, за ўвесь час працы марскога калідора Украіны, ім паспяхова скарысталася 2577 караблёў.