«Сур'ёзны жалезны кулак прабівае расейцаў на Куршчыне»
- 30.10.2024, 8:52
Abrams і Bradley ваююць у Курскай вобласці – як амерыканская тэхніка атакуе расейцаў
УСУ атакуюць на Abrams і Bradley.
Сілы абароны Украіны прадаўжаюць актыўныя баі ў Курскай вобласці. Сярод іншага, украінскія вайскоўцы паспяхова выконваюць баявыя задачы з дапамогай БМП Bradley і танкаў Abrams.
Ваенны эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан у штодзённай зводцы для «24 Канала» заўважыў, што расейцы там спрабуюць неяк дагнаць украінскіх байцоў, але ў іх не атрымліваецца.
Світан адзначыў, што амерыканская БМП Bradley так скампанаваная, каб прыняць смяротны ўдар на сябе, ратуючы экіпаж і дэсант, які выконвае баявую задачу. Да таго ж гэтую машыну можна хутка адрамантаваць.
На ягоную думку, Bradley, верагодней за ўсё, з'яўляецца найлепшай сярод баявых машынаў пяхоты, якія цяпер ёсць у нас. Колькасць абважванняў, якія гэтая БМП можа несці на сабе, дае магчымасць знішчаць практычна ўсё, што рухаецца і на зямлі, і ў паветры, і часам нават пад зямлёй.
Ён заўважыў, што Bradley вельмі добра працуе ў дуэце з танкам Abrams. Бо танк сам цяжкі, не настолькі шустры як Bradley.
«Танкі Abrams у пары з Bradley – гэта сур'ёзны жалезны кулак, які прабівае расейцаў на Курскім кірунку», – сказаў палкоўнік запасу.
Гаворка ідзе, растлумачыў ён, пра так званыя манеўровыя баі, калі дзякуючы мабільнасці вораг не можа зразумець, дзе і ў які момант будзе перамяшчэнне УСУ.