BE RU EN

Кадыраў заявіў пра гібель украінскіх ваеннапалонных у Чачні

  • 30.10.2024, 9:40

Іх выкарыстоўвалі як «жывы шчыт»?

У Чачні нібыта загінулі ўкраінскія ваеннапалонныя ў выніку атакі дрона па будынку Расейскага ўніверсітэта спецназу (РУС) у Гудэрмесе, сцвярджае кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.

«Як і гаварыў раней, у выніку атакі ахвяраў з нашага боку няма. Але! Яны ёсць сярод украінскіх палонных. На кожным стратэгічным аб'екце ў рэспубліцы ўтрымліваюцца да 10 украінскіх палонных, у тым ліку на тэрыторыі РУС. Кіеў, спрабуючы нашкодзіць нам, сёння загубіў сваіх жа салдатаў», – гаворыцца ў тэлеграм-канале Кадырава.

Ніякіх пацверджанняў сваім словам ён не прывёў.

Нагадаем, раніцай 29 кастрычніка стала вядома пра ўдар беспілотніка па ўніверсітэце спецназу ў Гудэрмесе.

Апошнія навіны