BE RU EN

На мяжы Беларусі з Літвой могуць перакрыць дарогі

  • 30.10.2024, 10:47

Праз вайсковую тэхніку.

Сёння, 30 кастрычніка, у Астравецкім раёне праходзяць вучэнні, накіраваныя на ацэнку гатоўнасці дзяржаўных структураў да ўзаемадзеяння і рэагавання на тэрарыстычныя пагрозы, інфармуе Камітэт дзяржбяспекі.

У гэтых вучэннях удзельнічаюць розныя падраздзяленні, у тым ліку КДБ, МУС, Міністэрства абароны, Следчы камітэт, МНС і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.

Паводле інфармацыі КДБ, у межах вучэнняў будзе задзейнічаная ваенная і спецыялізаваная тэхніка, а таксама ўведзеныя захады ўзмоцненага кантролю і абмежаванні дарожнага руху ў зоне, дзе праходзяць гэтыя мерапрыемствы.

Апошнія навіны