УСУ ўжываюць рабатызаваную тэхніку на фронце
- 30.10.2024, 10:49
Страты скараціліся ўтрая.
Ва УСУ амаль на траціну атрымалася зменшыць страты сярод украінскіх вайскоўцаў праз выкарыстанне рабатызаваных комплексаў у падраздзяленнях. Пра гэта паведамляе NV са спасылкай на ўласную крыніцу ў Генеральным штабе.
Выданне адзначае, што Цэнтральным навукова-даследчым інстытутам УСУ было праведзенае мадэляванне. Згодна з ім дзякуючы выкарыстанню рабатызаваных комплексаў у падраздзяленнях страты асабовага складу зменшыліся да 30%. Гэты факт пацверджаны на лініі баявога судотыку падчас вядзення баявых дзеянняў.
У Генштабе адзначылі, што невялікія рабатызаваныя лагістычныя платформы амаль поўнасцю ажыццяўляюць лагістыку на адлегласці да 5 км. Іх выкарыстанне дазваляе не толькі забяспечваць асабовы склад патронамі, боепрыпасамі і харчовымі прадуктамі, патронамі, але і эвакуяваць параненых. Гэта ўсё адбываецца ў дыстанцыйна-кіравальным рэжыме і не дазваляе ворагу наносіць пры гэтым страты ўкраінскім абаронцам.
Адпаведныя тэхналагічныя распрацоўкі ёсць у наяўнасці ў большасці воінскіх часцей. Цяпер праводзіцца праца для забеспячэння стымулявання такой інавацыйнай дзейнасці.