«Белавія» ўвядзе новае бартавое меню ў асенне-зімовым сезоне
- 30.10.2024, 11:59
У аэрапорце Менска адбылася прэзентацыя новых рацыёнаў.
У распачатым асенне-зімовым сезоне авіякампанія «Белавія» пастанавіла ўвесці новае меню. У аэрапорце Менска адбылася прэзентацыя новых рацыёнаў бартавога харчавання.
«Службай Кэтэрынг Нацыянальнага аэрапорта "Менск" былі прапанаваныя ўзоры страваў бартавога харчавання для бізнэс-пасажыраў і экіпажаў авіякампаніі "Белавія" на асенне-зімовы перыяд 2024–2025 гадоў», – паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
Меню ўключае сняданкі, абеды, халодныя і гарачыя закускі. У асартыменце салаты, гарачыя стравы, гарніры, мучныя і кандытарскія вырабы.