У Беларусі праз «Шахед» уначы падымалі авіяцыю
- 30.10.2024, 12:54
Ляцеў на Гомель.
Як мінімум адзін расейскі дрон-камікадзэ залятаў у Беларусь мінулай ноччу, піша «Беларускі Гаюн».
Дрон зайшоў у Беларусь блізу 02:29 ля вёскі Краўцоўкі Гомельскага раёна і трымаў курс на Гомель.
Для яго перахопу блізу 03:10 з Баранавічаў паднімалі дзяжурны знішчальнік ВПС РБ, які аж да 4-й раніцы кружляў на паўднёвым усходзе краіны.
Што адбылося з «Шахедам» далей - невядома. Паводле звестак Паветраных Сіл УСУ, за ноч было лакацыйна страчана 25 БПЛА.
«Шахеды» стабільна залятаюць на тэрыторыю Беларусі некалькі начэй запар.