Знішчальнікі NATO шэсць разоў паднімаліся ў паветра праз самалёты РФ над краінамі Балтыі
- 30.10.2024, 16:14
Пра гэта паведаміла Мінабароны Літвы.
Знішчальнікі NATO 6 разоў цягам апошніх дзясяці дзён паднімалі ў паветра праз самалёты РФ над краінамі Балтыі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Літвы.
Так, 21 кастрычніка знішчальнікі NATO вылецелі для ідэнтыфікацыі самалёта Ан-72.
22-26 кастрычніка знішчальнікі паднімалі для ідэнтыфікацыі самалётаў Іл-20 і Іл-78.
Паводле звестак літоўскага абароннага ведамства, усе расейскія самалёты выконвалі палёты без плана, з выключанымі радыёлакацыйнымі рэтранслятарамі і не выходзілі на сувязь з літоўскім рэгіянальным цэнтрам кіравання палётамі.