Лукашысты пакрыўдзіліся на ЕЗ
- 30.10.2024, 18:11
На канферэнцыю, арганізаваную рэжымам, ніхто не мае намеру прыязджаць.
Прадстаўнікі Еўразвязу праігнаравалі канферэнцыю, прысвечаную пытанням «процідзеяння незаконнай міграцыі», якая пройдзе 15 лістапада ў Менску. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
«На сёння ніхто з прадстаўнікоў еўрапейскай супольнасці не з'явіўся на ўдзел у канферэнцыі. Пра што гэта гаворыць? Пра тое, што мы са сваімі праблемамі павінны разбірацца самі», - пакрыўджана распавёў чыноўнік.