BE RU EN

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 31 кастрычніка

  • 30.10.2024, 19:17

Будзе воблачна з праясненнямі.

У Беларусі 31 кастрычніка прагназуюцца невялікія дажджы і ўзмацненне ветру. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі. Вецер чакаецца заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, у асобных раёнах 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 2–8 градусаў вышэй за нуль, максімальная днём – 7–13 градусаў цяпла.

Апошнія навіны