Украінскія гелікаптэры Sea King атрымаюць сучасную зброю
- 30.10.2024, 20:38
Што вядома пра новыя ракеты.
Украінскія гелікаптэры Sea King атрымаюць ад Вялікай Брытаніі і Нямеччыны новае абсталяванне. Іх узброяць сучаснымі ракетамі, што прадугледжана абароннай дамовай Trinity House Agreement.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт брытанскага ўраду.
У супольным камюніке адзначаецца, што спецыяльныя каманды і абаронная прамысловасць краю будуць цесна супрацоўнічаць для таго, каб Украіна дамаглася поспеху і доўгатэрміновага міру.
«У кароткатэрміновай перспектыве мы цалкам забяспечым Украіну новымі абароннымі магчымасцямі, аснасцім перададзеныя Нямеччынай гелікаптэры Sea King сучаснымі ракетнымі сістэмамі», – гаворыцца ў паведамленні.
Варта нагадаць, што ў пачатку гэтага года Нямеччына заявіла пра пастаўкі Украіне шасці спісаных гелікаптэраў Sea King MK41. Гэта выратавальныя і пошукавыя гелікаптэры, якія маюць невялікія наступальныя магчымасці – яны абсталяваныя кулямётамі калібру 12,7 мм.
Як піша The Defense Post, гелікаптэры могуць узброіць найноўшымі ракетамі Brimstone 2. Іх радыус дзеяння перавышае 40 кіламетраў, а вага баявой часткі – 6,3 кг.
Таксама гелікаптэры могуць абсталяваць дальнабойнымі супрацьтанкавымі ракетамі Marte ER. Радыус дзеяння MBDA блізу 100 кіламетраў.
Транспартны гелікаптэр, створаны кампаніяй Sikorsky Aero Engineering Corporation, распрацаваны паводле кантракту з ВМС ЗША ад 24 снежня 1957 гады. Першы палёт прататыпа адбыўся 11 сакавіка 1959 года, а серыйная вытворчасць стартавала ў 1961 годзе.