Ігар Стасевіч уступіў у Клуб беларускіх бамбардзіраў
- 30.10.2024, 21:06
Паўабаронца забіў свой соты гол на найвышэйшым узроўні.
Ігар Стасевіч уступіў у Клуб беларускіх бамбардзіраў. Паўабаронца забіў свой соты гол на найвышэйшым узроўні. Здарылася гэта ў матчы «Атырау» з «Астаной» (2:3) у футбольным чэмпіянаце Казахстана.
Стасевічу 39 гадоў. Ён – былы гулец нацыянальнай каманды Беларусі, выступаў за БАТЭ (прызнаваўся найлепшым гульцом года), «Гомель», менскае «Дынама», «Шахцёр», гуляў у Расеі. У Казахстане з мінулага года, з'яўляецца капітанам «Атырау».
Клуб беларускіх бамбардзіраў у свой час быў заснаваны газетай «Прэсбол». Ігар Стасевіч стаў 29-м яго сябрам. Лідар Раман Васілюк – 258 галоў.
Стасевіч са сваёй сотні галоў 71 забіў у чэмпіянаце Беларусі (у 415 гульнях), 7 – у чэмпіянаце і Кубку Казахстана (у 55 паядынках).