Раналду разбіў тэлефон хлопчыку пасля эпічнага промаху з пенальці
- 30.10.2024, 21:39
Відэа.
«Аль-Наср» сенсацыйна вылецеў з Кубка Саудаўскай Аравіі на стадыі 1/8 фіналу.
Каманда на сваім полі мінімальна саступіла «Аль-Таавуну» – 0:1.
На апошніх хвілінах паядынку зорка «Аль-Насра» Крыштыяну Раналду мог выратаваць каманду, але прабіў вышэй за браму з пенальці.
Мяч паляцеў у хлопчыка, з рук якога быў выбіты мабільны тэлефон.
У гэтым сезоне Раналду правёў 12 матчаў, у якіх забіў дзевяць галоў і зрабіў тры галявыя перадачы.