ЗША ўвялі санкцыі за супрацу з беларускімі прадпрыемствамі
- 30.10.2024, 22:49
Хто патрапіў пад абмежаванні.
ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскай (Morotack (Tianjin) Technology) і расейскіх («Прэцызійныя лазерныя сістэмы», «Інавацыйнае прадпрыемства «НЦВА — Фатоніка» і «Оптыка-механічнае канструктарскае бюро «Астран») кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі — Рагачоўскім заводам «Дыяпраектар» (ён займаецца аптычным прыборабудаваннем) і Менскім механічным заводам імя Вавілава. Замежныя кампаніі пакараныя за матэрыяльную, фінансавую ці тэхналагічную падтрымку, вынікае з заявы Дзярждэпа ЗША, паведамляе «Еўрарадыё».
«Дыяпраектар» і яго дырэктар Генадзь Філіпаў патрапілі ў амерыканскі «чорны спіс» у канцы лета за супрацоўніцтва з расейскім ВПК (а пад украінскія санкцыі раней - у 2023-м). Завод імя Вавілава знаходзіцца пад санкцыямі ЗША са снежня 2023 года — за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны (вырабляе прыцэлы для бронетэхнікі і стралковай зброі).