BE RU EN

Эксперт назваў умову, пры якой Пуцін сам выведзе войскі з Украіны

  • 31.10.2024, 9:54

Можа паўторыцца сцэнар, які стаў шокам для СССР.

Палітычны аглядальнік Іван Якавіна мяркуе, што ёсць шанец паўтарэння сцэнару, калі СССР вывеў войскі з Афганістана, бо не было грошай для іх забеспячэння.

Калі давядзецца рабіць выбар паміж выратаваннем эканомікі краіны і вайной, то Пуцін выбера другое.

Гэта прывядзе да яшчэ больш высокага ўзроўню інфляцыі, калі пачнуць абрынуцца цэлыя галіны краіны.

Пра гэта Іван Якавіна расказаў на сваім YouTube-канале.

«Нядаўна выступаў Чэмезаў, кіраўнік «Растэха». Гэтая суперважная заява была. Чаму? Чэмезаў - ультраўплывовы чалавек у Расеі, можа, нават другі па ўплывовасці пасля Пуціна. Ён гаворыць, што няма магчымасці працаваць вайскова-прамысловаму комплексу. У сілу цэлага «букета» прычын, але першая і, вядома, галоўная - гэта высокая ўліковая стаўка, якую расейскі Цэнтрабанк увёў», - паведаміў журналіст.

Пры гэтым Іван Якавіна адзначыў: «Няма магчымасці працаваць, таму Пуціну на нейкім этапе зараз давядзецца выбіраць: альбо велізарная інфляцыя, альбо праца вайскова-прамысловага комплексу. Канешне, ён выбера вайскова-прамысловы комплекс, бо вайна ідзе. Калі інфляцыя пачне захлістваць цэлыя галіны і знішчаць эканоміку, то я не ведаю, як ваяваць ён будзе».

«Можа паўтарыцца сітуацыя, як у перыяд саюза ў 1988 годзе, калі проста не было грошай на працяг вайны ў Афганістане. Тады і вывелі войскі з Афганістана. Гэта нашая галоўная надзея», - рэзюмаваў палітычны аглядальнік.

Апошнія навіны