BE RU EN

Больш за 120 мільёнаў даляраў трымаюць у грузінскіх банках беларусы

  • 31.10.2024, 11:23

4% унёскаў фізічных асоб у грузінскіх банках належаць беларусам.

Беларусы трымаюць у грузінскіх банках больш за 120 мільёнаў даляраў. Гэта падлічыў «Позірк», прааналізаваўшы звесткі Нацыянальнага банка Грузіі.

У Грузіі, як вядома, існуе даволі вялікая беларуская дыяспара. Сюды пераехалі як палітычныя, так і эканамічныя мігранты.

На канец верасня 2024 года на дэпазітах у банках Грузіі, як піша выданне, фізічныя асобы захоўвалі 29,91 мільярда лары (10,88 мільярда даляраў ЗША). Пры гэтым доля нерэзідэнтаў у гэтай суме складала 28,5%. Грамадзянам Беларусі належала 4% гэтых унёскаў.

Паводле звестак беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка, зараз колькасць беларусаў у краіне скарачаецца і складае блізу 11 тысяч чалавек.

Апошнія навіны