У эфіры ў Салаўёва задалі «няёмкае» пытанне аб Украіне
- 31.10.2024, 18:55
Відэафакт.
У студыі вядомага расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва пачалі гучаць сумневы ў мэтазгоднасці працягу вайны з Украінай.
Увагу на гэта звярнуў украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, які пракаментаваў выказванне расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кулікова.
«А ці жадаем мы здохнуць праз Украіну?» - падчас жывога эфіру задаў пытанне Кулікоў, выказваючы рост занепакоенасць з нагоды наступстваў вайны для Расеі.
«У студыі ў Салаўёва нарэшце пачалі задаваць правільныя пытанні», – пракаментаваў Казанскі, адзначаючы змяненне тону на адным з галоўных прапагандысцкіх каналаў Расеі.