На заўтра ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
- 31.10.2024, 16:01
Праз моцны вецер.
У пятніцу, 1 лістапада, на большай частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
На большай частцы краіны парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с. Пры гэтым месцамі вецер узмоцніцца да 21–24 м/с.
У пятніцу ноччу і днём за акном абяцаюць невялікія ападкі ва ўсіх абласцях, акрамя Гарадзенскай і Берасцейскай.
Уначы тэмпература паветра будзе ад +5°C да +10°C. Днём – ад +10°C да +15°C.