BE RU EN

Мінабароны пракаментавала гук выбуху ў Менску

  • 31.10.2024, 16:14

З вялікім спазненнем.

Афіцыйная прадстаўніца ўстановы Наталля Гаўрусік заявіла, што гук выбуху ў Менску звязаны з «планавымі вучэннямі сілаў СПА». Установа апублікавала тлумачэнне праз дзве гадзіны пасля інцыдэнту.

Паводле словаў Гаўрусік, у рамках праверкі дзяжурных сілаў СПА ў паветра паднялі знішчальнік Су-30, піша БелТА.

«Сёння ў рамках праверкі дзяжурных сілаў СПА, якая праходзіць пад кіраўніцтвам кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў Паўла Муравейкі, быў узняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ.

Апошнія навіны