BE RU EN

ЦВК Грузіі заявіў, што пералічыў галасы на выбарах

  • 31.10.2024, 16:51

Але нічога не змянілася.

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі заявіла, што пасля пераліку бюлетэняў на 12% выбарчых участкаў, дзе прагаласавала 14% выбарнікаў, гэта не прывяло да «істотнай змены раней абвешчаных афіцыйных вынікаў».

Пра гэта ў чацвер, 31 кастрычніка, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме..

Выніковыя пратаколы «толькі крыху» змяніліся на 9% участкаў, дзе праводзіўся пералік.

Частковы пералік нібыта пацвердзіў перамогу кіроўнай партыі «Грузінская мара» на парламенцкіх выбарах.

Пералік адбыўся 29 кастрычніка, а ўчасткі для яго абралі шляхам лёсавання.

Кіраўнік назіральнай місіі ENEMO (Еўрапейскай сеткі арганізацыі назірання за выбарамі) Златка Вуйвовіч заявіў пра сур'ёзныя парушэнні на выбарах, сярод якіх гвалт супраць чальцоў апазіцыі, запалохванне выбарнікаў, дыскрэдытацыйныя кампаніі, накіраваныя на назіральнікаў, і злоўжыванне адміністрацыйным рэсурсам.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі таксама не прызнала вынікі парламенцкіх выбараў. У ЕЗ заклікалі грузінскія ўлады правесці расследаванне парушэнняў на выбарах.

Апошнія навіны