BE RU EN

Галкіпер нідэрландскага клуба забіў эпічны гол, лежачы на траўніку

  • 31.10.2024, 17:33

У дададзены час.

30 кастрычніка адбыўся матч «Эмдэйк» – «Расмален» у рамках першага тура Кубка Нідэрландаў.

На 90+3 хвіліне матчу галкіпер «Расмалена» Ральф Вос адзначыўся відовішчным голам у браму спаборнікаў.

Рэч у тым, што на апошніх хвілінах ягоны аднаклубнік выканаў навес з кутняга, а пасля скіду яшчэ аднаго з галавы, падаючы ў палёце на газон, Ральф Вос скіраваў усё ж мяч у браму. Нягледзячы на эпічны гол «Расмален» саступіў з лікам – 1:2.

Апошнія навіны