BE RU EN

Ва УСУ раскрылі колькасць збітых гелікаптэраў РФ за час Курскай аперацыі

  • 31.10.2024, 17:44

Усяго – 149 паветраных сродкаў.

Падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны Дэсантна-штурмавых войскаў (СПА ДШВ) з пачатку Курскай аперацыі было знішчана 149 сродкаў паветранага нападу ворага, сярод іх і гелікаптэры.

Такія звесткі ў чацвер, 31 кастрычніка, агучылі ў камандаванні дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

«Украінскія дэсантнікі перамолваюць на тэрыторыі Курскай вобласці Расейскай Федэрацыі не толькі наземныя сілы ворага, але і варожыя лётныя апараты», – адзначылі ўкраінскія абаронцы.

Адзначаецца, што на стан 31 кастрычніка, з пачатку Курскай аперацыі, падраздзяленнямі СПА Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ было знішчана 149 паветраных цэляў праціўніка, з якіх тры гелікаптэры і 146 беспілотных лётных апаратаў розных тыпаў.

Удакладняецца, што сярод знішчаных гелікаптэраў – два баявыя Ка-52 і адзін транспартна-баявы Мі-8.

Што ж тычыцца знішчаных беспілотнікаў, гэта 97 выведных БПЛА («Арлан-10», Zala, Cupercam і г. д.) і 48 ударных БПЛА (Shahed, «Герань»). Акрамя таго, украінскія абаронцы прызямлілі адзін выведна-ўдарны беспілотнік «Арыён».

Апошнія навіны