Сікорскі спадзяецца, што Польшчы дазволяць збіваць расейскія ракеты над Украінай
- 31.10.2024, 19:49
Раней заканадаўцы ЗША заклікалі дазволіць Варшаве збіваць ракеты над суседняй краінай.
Польскі міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што ў NATO дадуць дазвол Польшчы ўжываць сваю супрацьпаветраную абарону для збівання расейскіх ракетаў, якія ляцяць над Украінай і могуць пагражаць ёй.
Ягоную пазіцыю ў каментары «Укринформу»«Укринформу» уточнил представитель МИД Польши Павел Вронский.
«Укрінфарму» ўдакладніў прадстаўнік МЗС Польшчы Павел Уронскі.
Уронскі нагадаў, што кіраўнік польскай дыпламатыі ўжо выступаў за задзейнічанне сілаў NATO ў збіванні расейскіх ракетаў, якія ляцяць у кірунку Польшчы над украінскай тэрыторыяй, і «неаднаразова зведваў крытыку ўнутры NATO».
«Як мы ведаем, негатыўна пра гэтую ініцыятыву выказваюцца краіны NATO, непасрэдна Арганізацыя, негатыўныя галасы таксама гучалі ў ЗША. Але міністр Сікорскі спадзяецца на змену гэтай пазіцыі», – дадаў спікер.
Напярэдадні стала вядома, што двухпартыйная група заканадаўцаў ЗША звярнулася да прэзідэнта Джо Байдэна з заклікам дазволіць Польшчы ўжываць сваю супрацьпаветраную абарону над Украінай, каб збіваць расейскія ракеты.
Сам Сікорскі пракаментаваў гэта так: «Прыемна, калі і рэспубліканцы, і дэмакраты падтрымліваюць польскую прапанову».