BE RU EN

Беларус аддаў у рамонт аўто, а потым убачыў аб'яву пра яго продаж

  • 31.10.2024, 20:32

Што было далей.

Жыхар Берасця аддаў аўтамабіль у рамонт 19-гадоваму майстру, з якім пазнаёміўся напярэдадні, а потым убачыў аб'яву пра продаж сваёй легкавушкі. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Калі 62-гадовы кліент тэлефанаваў рамонтніку і пытаўся, калі ён зможа забраць сваю Mazda, той у адказ «карміў абяцанкамі».

Аднак у адзін з дзён мужчына ўбачыў у інтэрнэце аб'яву пра продаж сваёй машыны. Берасцеец адразу патэлефанаваў у міліцыю.

У дачыненні да аўтаслесара завялі крымінальную справу за махлярства.

Апошнія навіны