BE RU EN

Крэмль хоча адсудзіць у Google грошы, якія перавышаюць памер сусветнай эканомікі

  • 31.10.2024, 20:54

Прэтэнзіі РФ да карпарацыі дасягнулі ліку з 36 нулямі.

Памер прэтэнзіі Расеі да карпарацыі Google дасягнуў 2 ундэтыліёны рублёў (лік з 36 нулямі). Гэта пацвердзіў 31 кастрычніка прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, назваўшы памер «карэктным», піша The Moscow Times.

Падставай для патрабаванняў з'яўляецца блакаванне вяшчання расейскіх дзяржаўных каналаў, якія распаўсюджваюць прапаганду.

У пераліку на даляры расейскія суды патрабуюць ад Google $2,5 трыльёна трыльёнаў трыльёнаў, пры тым што памер сусветнай эканомікі ацэньваецца на $110 трлн, а капіталізацыя самой амерыканскай кампаніі – на $2 трлн.

Пяскоў заявіў, што гэтыя патрабаванні дэманструюць сутнасць прэтэнзій да Google. Паводле ягоных словаў, яны прымусяць кіраўніцтва кампаніі звярнуць увагу і «выправіць сітуацыю».

Прэтэнзіі да Google у цяперашні час прад'явілі прапагандысцкія тэлеканалы РФ.

Апошнія навіны