Генштаб УСУ раскрыў, што было пашкоджана ўдарам па нафтабазе ў Варонежскай вобласці
- 4.10.2024, 10:35
Паспяховую атаку афіцыйна пацвердзілі.
Сілы абароны Украіны знішчылі базу ГЗМ расейскіх акупантаў у Варонежскай вобласці
Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Генеральным штабе УСУ.
«Сёння ўночы нанесены ўдар па базе захоўвання паліўна-змазачных матэрыялаў «Ананафтапрадукт», што каля населенага пункта Ганна Варонежскай вобласці РФ.
У раёне аб'екта фіксавалася праца расейскай СПА. Пацверджанае траплянне ў сама меней адзін з вертыкальных рэзервуараў. Адбылося ўзгаранне», - гаворыцца ў паведамленні Генштаба.
Адзначаецца, што задача выканана сіламі і сродкамі Службы бяспекі Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі сіл абароны Украіны.
Вынікі знічшчэння ўдакладняюцца.
«Працяг чакаем…», - запэўнілі ў Генштабе.