У чарзе па талон у жодзінскую паліклініку памёр мужчына
- 4.10.2024, 11:05
Ён заняў чаргу яшчэ а 6.30.
У Жодзіне ў чарзе ў паліклініцы памёр мужчына. Гэта здарылася 3 кастрычніка, піша EX-PRESS.BY са слоў відавочцаў.
«Мужчына прыехаў у паліклініку на ровары, прыкладна а 6.30, сядзеў у чаканні, пакуль адкрыецца рэгістратура. Мёртвым яго выявіў іншы чалавек, які таксама стаяў у чарзе», - кажа сведка.
З выгляду памерламу мужчыну было за 70 гадоў.
Жодзінцы наракаюць, што каб узяць талон да некаторых лекараў, прыязджаць у паліклініку даводзіцца вельмі рана.