BE RU EN

Джонсан: Пуціна напалохалі ракеты, якія ляцяць на Маскву

  • 4.10.2024, 11:34

Кіраўнік Крамля ўвесь час вяртаўся да гэтай тэмы.

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан распавёў, што падчас спроб пераканаць Уладзіміра Пуціна не нападаць на Украіну, расейскі прэзідэнт пагражаў ядзерным ударам. Пра гэта брытанскі палітык расказвае ў мемуарах Unleashed, паведамляе The Times.

Джонсан адзначыў, што Пуцін выказваў сур'ёзную занепакоенасць адносна магчымых ракет NАТО на ўкраінскай тэрыторыі, хаця напраўду ніхто не прапаноўваў там іх размяшчаць. Паводле ягоных слоў, лідар Крамля пастаянна вяртаўся да гэтай тэмы і падкрэсліваў, што "наўрад ці спатрэбіцца шмат часу", каб ракета, запушчаная з Украіны, даляцела да Масквы.

“У нейкі момант ён (Пуцін. - Рэд.) зрабіў нешта накшталт жудаснавата-жартаўлівай заўвагі пра рызыку праліку - ненаўмыснага ядзернага абмену паміж Расеяй і NАТО. "Я не хацеў бы нанесці табе шкоду, Барыс", – сказаў ён (пазней Крэмль зняпраўдзіў гэтую заяву. Ніколі не верце таму, што кажа Масква, пакуль гэта не будзе афіцыйна зняпраўджана)", – гаворыцца ў мемуарах Джонсана.

Апошнія навіны