Расейцаў ахапіла паніка ў Азоўскім моры
- 4.10.2024, 12:19
Акупанты баяцца агнявой паразы сваіх караблёў.
На Азове адсутнічаюць расейскія вайсковыя караблі, бо расейцы баяцца, што іх караблі будуць атакаваныя.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафону распавёў спікер Ваенна-Марскіх Сіл УС Украіны Дзмітрый Пляцянчук.
Цяпер у Чорным моры па-ранейшаму знаходзіцца адна падводная лодка, якая з'яўляецца носьбітам крылатых ракет. Аднак яна найперш ахоўвае пункт базавання Новарасійска. Акрамя таго, штармавое надвор'е ўплывае на магчымасць расейцаў выводзіць ракетаносьбіты ў адкрытае мора.