BE RU EN

Foreign Policy: Толькі дзякуючы адной краіне Пуцін усё яшчэ можа весці вайну супраць Украіны

  • 4.10.2024, 12:51

Але дапамога ад яе ненадзейная.

Толькі дзякуючы КНДР Крэмль усё яшчэ можа весці сваю вайну ва Украіне. Пры гэтым многія набоі створаны даўно, але ўсё яшчэ ёсць на ўзбраенні КНДР.

Амерыканскія вайсковыя экспэрты пішуць аб тым, што толькі дзякуючы Пхеньяну РФ усё яшчэ можа весці баі супраць УСУ. Пры гэтым набояў у КНДР вельмі шмат, нават нягледзячы на тое, што большасць з іх ненадзейныя, інфармуе рэсурс Foreign Policy.

На лета 2024 года КНДР паставіла РФ каля 2 млн набоі. Пры гэтым большасць з іх былі няспраўнымі.

Экспэрт ў зброі КНДР Ван Дыпен заявіў, што, нават нягледзячы на вялікі брак сярод артылерыйскіх набояў, РФ усё яшчэ можа весці баі супраць УСУ.

Галоўная тактыка РФ - як мага больш выпусціць артылерыйскіх набояў перад наступам.

Супрацоўнік Фонду Карнэгі Майкл Кофман згодны, што артылерыйскія набоі КНДР ненадзейныя, аднак іх колькасць таксама ўплывае на вайну ва Украіне.

Экспэрты заяўляюць, што набоі з КНДР дазваляюць РФ мець перавагу на полі бою 3 да 1. Менавіта вялікая колькасць у РФ набояў, нават няякасных, выклікае трывогу як у Кіева, так і Захаду.

Апошнія навіны