Дроны СБУ спалілі 20 рэзервуараў з палівам на расейскай нафтабазе
- 4.10.2024, 14:48
Паспяховая атака на Варонежскую вобласць РФ
Служба бяспекі Украіны з дапамогай беспілотнікаў знішчыла нафтабазу ў Варонежскай вобласці РФ уночы на пятніцу, 4 кастрычніка.
Пра гэта NV паведаміла крыніца ў Сілах абароны.
Як распавёў суразмоўца выдання, гэтай ноччу дроны СБУ разам з Сіламі абароны адпрацавалі па нафтабазе Ананафтапрадукт, што каля н.п. Анна Варонежскай вобласці РФ Там размяшчалася 20 рэзервуараў з паліўна-змазачнымі матэрыяламі.
Паводле ягоных слоў, у раёне базы актыўна, але беспаспяхова працавала расейская СПА. Мясцовыя паведамлялі аб 5 магутных прылётах дронаў, пасля якіх пачаўся моцны пажар.
«Акрамя актыўнай працы па расейскіх аэрадромах, складах з ракетамі і КАБамі, СБУ не забывае і пра нафтабазы на варожай тэрыторыі. Яны з'яўляюцца важным лагістычным складнікам вядзення вайны. Аксамітны сезон «выбухаў» у самым разгары», - дадала крыніца NV у Сілах абароны.