Эксперт: УСУ гатовыя нанесці ўдар па трох ключавых цэлях у Крыме
- 4.10.2024, 20:00
Не толькі па Крымскім мосце.
У часова акупаваным Крыме, нягледзячы на адсутнасць у краіны-агрэсаркі Расеі магчымасцяў вытворчасці сістэм СПА ў неабходных аб'ёмах, створаная глыбокаэшаланаваная абарона з выкарыстаннем розных зенітна-ракетных комплексаў. Аднак, Сілы абароны Украіны ўжо неаднаразова прадэманстравалі, што здольныя дасягаць мэт на паўвостраве. Пра гэта сказаў вайскова-палітычны эксперт Дзмітрый Снегіроў у эфіры FREEДОМ.
Ён падкрэсліў, што знішчэнне расейскай радыёлакацыйнай станцыі «Неба-М» аблягчае гэту задачу.
«Магчымасць расейскага боку маніторыць паветраную прастору зніжаная ў разы. А гэта дазваляе наносіць удары не толькі па Крымскім мосце, але і стратэгічных цэлях на тэрыторыі часова акупаванага ўкраінскага Крыма. Гаворка ідзе перш за ўсё аб вайсковых аэрадромах. Гэта «Сакі», гэта «Бельбек», гэта Джанкойскі аэрадром. Але ключавой цэллю застаецца Крымскі мост», - падкрэсліў Снегіроў.
Паводле яго слоў, нават самі акупанты разглядаюць некалькі варыянтаў таго, як мост можа быць знішчаны Сіламі абароны Украіны: і з паветра, і з вады.
Снегіроў дадаў, што ва ўсіх гэтых выпадках Украіна мае магчымасць выкарыстоўваць інавацыйныя тэхналогіі.