У Менску адбылася масавая аварыя
- 4.10.2024, 18:58
Фотафакт.
У Менску адбылося масавае ДТЗ на праспекце Пераможцаў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Аварыя адбылася вечарам 3 кастрычніка паблізу ад перасячэння праспекта Пераможцаў з вуліцай Ратамскай. У ДТЗ трапілі адразу некалькі аўто: "КІА", "Аўдзі", "Хёндэ" і "Хонда". Пасля сутыкнення аўто атрымалі механічныя пашкоджанні. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Як пракаментавалі ў менскай Дзяржаўтаінспекцыі, прычынай масавай аварыі стала незахаванне дыстанцыі да транспартнага сродку, які рухаўся наперадзе.