BE RU EN

У Беларусі рыхтуюць змены ў сямейным капітале

  • 4.10.2024, 15:21

Правілы зноў узмоцняць жорсткасць?

У Беларусі хочуць унесці чарговыя змены ў сямейным капітале. Для гэтага падрыхтаваны праект указа, які 4 кастрычніка разгледзелі экспэртнай радай пры так званым савеце рэспублікі. Нагадаем, сёлета ўлады ўжо ўвялі ўзмацненні жорсткасці ў сямейным капітале.

«На гэтай экспертнай радзе разглядалася архіважнае пытанне аб сямейным капітале. Міністэрствам працы і сацабароны прапанаваны шэраг істотных паправак, якія тычацца ў тым ліку асоб з абмежаванымі магчымасцямі, якія былі падтрыманыя чальцамі экспертнай рады. Адбылася вельмі канструктыўная нарада», - заявіла сенатар Наталля Марковіч.

Якія-небудзь падрабязнасці, што канкрэтна змяшчае гэты ўказ, “дэпутатка” не паведаміла. Толькі ўдакладніла:

"Пры фармаванні ўказа немагчыма прадугледзець усё, жыццё непрадказальнае, таму мной было прапанавана ў выпадку ўзнікнення ў сям'і складанай жыццёвай сітуацыі стварэнне міжведамаснай камісіі на самым высокім узроўні, каб індывідуальна разглядалася сітуацыя той ці іншай сям'і".

"Зеркало” нагадвае, што з 28 траўня гэтага года для сем'яў з дзецьмі ўвялі чарговыя абмежаванні. Напрыклад, раней сямейны капітал можна было датэрмінова выдаткаваць на медпаслугі - як у прыватнай, так і дзяржаўнай медычнай установе. З 28 траўня чыноўнікі ўвялі змену - медпаслугі за кошт сямейнага капіталу можна атрымаць толькі ў дзяржустановах аховы здароўя.

Яшчэ адна са змен тычыцца «дармаедства»: некаторым сем'ям, у якіх бацька трапіць у «дармаеды», зараз не прызначаюць сямейны капітал. "Працаздольны бацька, айчым у поўнай сям'і, бацька ў няпоўнай сям'і павінен быць заняты не менш як 12 месяцаў у двухгадовым перыядзе перад зваротам", — тлумачылі раней у Мінпрацы. Прасцей гаворачы, каб сям'і прызначылі капітал, бацька павінен працаваць.

З 2024 года сямейны капітал павысілі да 31 480 рублёў. Яго прызначаюць шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

Апошнія навіны