У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам-кулямётам і кантрабанднымі цыгарэтамі
- 4.10.2024, 16:01
Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Пад Варшавай паліцыя знайшла ў 35-гадовага беларуса пісталет-кулямёт часоў Другой сусветнай вайны і кантрабандныя цыгарэты. Мужчыну затрымалі, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Аб незвычайнай знаходцы распавялі ў паліцыі Отвацка, заўважыў MOST.
Пісталет-кулямёт ППС калібру 7,62 мм, а таксама буйную партыю тытунёвых вырабаў мужчына захоўваў у арандаваным памяшканні. Іх знайшлі падчас ператрусу.
Затрыманне стала вынікам супольнай аперацыі польскай паліцыі і Цэнтральнага следчага бюро (CBŚP). Справа ўжо перададзеная ў раённую пракуратуру горада Отвацка. Беларуса абвінавачваюць у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і тытунёвых вырабаў без акцызных марак.
Акруговы суд увёў у дачыненні мужчыны паліцэйскі нагляд, вынес забарону на выезд з краіны і пастанавіў выключыць пашпарт.