BE RU EN

«Знішчылі 90% бронетэхнікі»

  • 4.10.2024, 16:16

Штурм расейцаў у Харкаўскай вобласці скончыўся фіяска.

На Харкаўшчыне ў кірунку Ліпцаў Сілы абароны адбілі масаваны штурм войска РФ, падчас якога акупанты страцілі 90% бронетэхнікі, заявіў у тэлемарафоне камандзір батальёна ўдарных беспілотнікаў Ахілес 92 АШБр Юрый Федарэнка.

«Калі казаць пра Ліпцаўскую грамаду, супраціўнік падтрымлівае баявыя дзеянні на ўзроўні сярэдняй інтэнсіўнасці. І спрабуе штурмаваць жывой сілай. Але, напрыклад, тры тыдні таму супраціўнік задзейнічаў вялікую колькасць лёгкабраняванай і браняванай тэхнікі. Брыгады (Сіл абароны - рэд.), якія трымаюць кірунак, знішчылі 90% яе», - сказаў ён.

Са слоў Федарэнкі, на вышэйназваным кірунку расейцы спрабуюць падтрымліваць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў і перакінулі туды падраздзяленні кадыраўцаў.

«Калі гэта адбываецца? Гэта адбываецца тады, калі супраціўнік рыхтуецца да вызначанай эскалацыі, і яму неабходна навесці парадак у расейскіх акупацыйных войсках, а таксама ў прыватных вайсковых кампаніях. Таму што менавіта кадыраўцы маюць поўную санкцыю на ўкараненне сістэмы прымусу па выкананні баявых задач жорсткай расправы над тымі, хто адмаўляецца гэта рабіць», - адзначыў афіцэр.

Апошнія навіны