BE RU EN

УСУ адсачылі і спалілі расейскі С-400 пад Белгарадам

  • 4.10.2024, 21:50

Дроны «ШАРК» выйшлі на паляванне.

Воіны 92-й брыгады УСУ ім. кашавога атамана Івана Сірко правялі вельмі важную баявую аперацыю на тэрыторыі Белгародскай вобласці (РФ). Яны высачылі і знішчылі радыёлакацыйную машыну ад варожай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) С-400, піша dialog.ua.

Вядома, што расейская машына СПА была выяўленая з дапамогай украінскага дрона. Яго зона працы складае 60 км, гэта значыць, расейская ўстаноўка СПА была знойдзеная ў межах гэтай адлегласці ад лініі фронту.

Адзначым, што РЛС - гэта самая адчувальная і дарагая частка ўсякага СПА. Ліквідацыя гэтай машыны літаральна асляпляе ўвесь комплекс, праз што ён становіцца не баяздольным.

С-400 «Трыумф» - гэта адна з найноўшых сістэм супрацьпаветранай абароны на ўзбраенні акупацыйнага войска РФ.

Апошнія навіны