BE RU EN

Уладальнікам аўто зноў залезуць у кішэню

  • 4.10.2024, 18:57

Ужо налета.

У Беларусі маюць намер павялічыць стаўкі транспартнага падатку - як для фізічных асоб, так і для юрыдычных. Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс.

Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны зараз трэба плаціць 66 рублёў на год, а маюць падняць да 70 рублёў. Рост - на 6,1%.

Калі звестак аб дазволенай максімальнай масе няма, падатак разлічваецца ў суме мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Апошнія навіны