BE RU EN

BBC: За год баёў пад Вуглядарам РФ страціла больш элітных воінаў, чым за 10 гадоў у Чачні

  • 4.10.2024, 21:04

Дзясяткі ўважаюцца за зніклых без вестак.

Элітныя падраздзяленні расейскай марской пяхоты за год баёў пад Вуглядарам панеслі страты, якія ў чатыры разы перавышалі іх страты за дзесяць гадоў вайны ў Чачні. Толькі загінулых налічваецца больш за 200 чалавек, падлічыла расейская служба BBC.

Вуглядар з'яўляецца стратэгічна важным пунктам, і найбольш інтэнсіўныя баі адбываліся вакол яго восенню 2022 года і зімой 2023-га.

У штурме горада былі задзейнічаныя элітныя 155 і 40 брыгады марской пяхоты УС РФ, таксама вядомыя як чорныя берэты, з падтрымкай бронятэхнікі, уключаючы БМП і танкі. Ім дапамагалі мотастралковыя падраздзяленні, укамплектаваныя мабілізаванымі і добраахвотнікамі.

Паводле звестак BBC, падчас баёў за Вуглядар загінулі сама менш 211 марскіх пяхотнікаў 155-й брыгады, яшчэ 42 чалавекі ўважаюцца за зніклых без вестак. Гэта значна перавышае страты гэтага падраздзялення за дзесяцігоддзе вайны ў Чачні, зазначае выданне.

У баях таксама ўдзельнічалі акупанты з 40-й брыгады з Петрапаўлаўска-Камчацкага. Журналісты BBC змаглі атрымаць пацверджанне гібелі 72 расейцаў гэтага падраздзялення. Сур'ёзнасць стратаў пацвярджаецца тым, што ў склад абедзвюх брыгадаў сталі дадаваць падраздзяленні Шторм-Z, сфармаваныя са зняволеных расейскіх калоній, дадало выданне.

Апошнія навіны