У Мазыры гарыць будынак былой лякарні пачатку 20-га стагоддзя
- 4.10.2024, 21:10
Ён з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
У Мазыры гарыць сімвал безгаспадарлівасці мясцовых чыноўнікаў – будынак былой павятовай лякарні пачатку ХХ стагоддзя, паведамляе «Флагшток».
Гісторыка-культурная каштоўнасць ІІ катэгорыі некалькі дзесяцігоддзяў стаяла адкрытай для вандалаў.